Спадчына
Am F Dm E Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына; Dm Am Dm E Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай. C G Am Dm G C Аб ей мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны E F Dm E Am I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.
Аб ей мне будзiць успамiн на лiпе бусел клекатам I той стары амшалы тын, што лег ля весак покатам. Аб ей мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны I шэлест лесу верасны, i ў полi дуб апалены.
I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы. Жыве з ей дум маiх сям´я I снiць з ей сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.
Тексты песен - На сайте свыше 500 текстов песен.
Текст песни Спадчына - аккорды песни
|